Адвакат Таццяна Лішанкова


Проста, хутка і па справе


Мае навыкі і кампетэнцыі

Працую ў адвакатуры больш за 8 гадоў (ліцэнзія на права ажыццяўлення адвакацкай дзейнасці №02240 / 2146 ад 22.03.2012 г.).
Агульны стаж працы па спецыяльнасці - 11 гадоў. Магістр юрыдычных навук.

Мае перавагі
Нестандартны падыход
Я валодаю ведамі ў галіне міжнароднага права, і пры неабходнасці для абароны вашых правоў я звяртаюся да міжнародна-прававых нормаў і практыкі міжнародных органаў
1
Юрыдычная дапамога анлайн
Я клапачуся пра сваіх кліентаў, таму прапаную аказанне дапамогі анлайн. Аказваю дапамогу аказваецца зручным для вас спосабам і з захаваннем прынцыпу прыватнасці. Па вашай просьбе мы можам выкарыстоўваць сэрвіс знікаючых паведамленняў і шыфраванне pgp.
2
Размаўляю на вашай мове
Я свабодна размаўляю па-беларуску, без праблем перакладаю нарматыўна-прававыя акты на беларускую мову і магу удзельнічаць па-беларуску пры вядзенні спраў у судзе.
Таксама кансультую замежных грамадзян на англійскай мове.
3
Пашыраю свой патэнцыял
Я павышаю кваліфікацыю ў УА "Інстытут перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ", а таксама ўдзельнічаю ў многіх публічных мерапрыемствах, трэнінгах і семінарах па тэмах прыватнасці, інфармацыйнай бяспекі, правах чалавека і многіх іншых.
4

Спецыялізацыя

Я гатовая аказаць вам дапамогу ў падрыхтоўцы прававой пазіцыі перад зваротам у суд, абараняць вашыя інтарэсы да ўзбуджэння крымінальнай справы, удзельничаць на папярэднім следстве і ў судах, а таксама пры абскарджанні рашэнняў і прысудаў.
Крымінальныя справы


злачынствы супраць чалавека (забойства, прычыненне цялесных пашкоджанняў, згвалтаванне і г.д.), злачынствы супраць уласнасці (крадзяжы, рабаванні і інш.), злачынствы супраць інфармацыйнай бяспекі, "наркатычныя артыкулы", дача / атрыманне хабару, хуліганства і г.д.
Справы аб адмі-ністрацыйных права-парушэннях


парушэнні ПДР, дробнае хуліганства, паклёп і абраза, прычыненне цялесных пашкоджанняў, непадпарадкаванне службовым асобам, удзел у акцыях, "экстрэмісцкія артыкулы" і інш.
Шлюбна-сямейныя і спадчынныя справы
пытанні скасавання шлюбу, падзелу маёмасці, вызначэння парадку зносін з дзецьмі, спагнання аліментаў, пазбаўлення бацькоўскіх правоў, спрэчкі аб прызнанні права ўласнасці на спадчынную маёмасць і г.д.
Іншыя грамадзянскія справы
спагнанне грашовых сродкаў па дагаворах пазыкі, прызнанне здзелак несапраўднымі, абарона гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі, справы аб усталяванні фактаў, якія маюць юрыдычнае значэнне, і іншае.
Публікацыі ў СМІ
Ганарар
Памер ганарару і парадак яго вызначэння (можа быць фіксаваная сума, або аплата за дзень ўдзелу, ці іншы варыянт) ўзгадняюцца паміж адвакатам і кліентам і адлюстроўваюцца ў дамове на аказанне юрыдычнай дапамогі.
Як гэта працуе?


Вы пішаце мне запыт
Я тлумачу працэдуру і суму для аплаты
Я вас кансультую ў абумоўлены час
Што трэба ведаць пра кансультацыі
Як вызначаецца памер ганарару?
Пры вызначэнні памеру ганарару прымаюцца пад увагу:
  • навізна і складанасць пытанняў;
  • неабходныя выдаткі часу і працы;
  • верагоднасць таго, што прыняцце гэтага даручэння абмяжуе магчымасці адваката адначасова працаваць па іншых справах;
  • тэрміны, якія устанавілі кліент або абставіны;
  • неабходнасць прыцягнення спецыялістаў;
  • выдаткі, звязаныя з аказаннем юрыдычнай дапамогі;
  • практыка вызначэння памеру ганарару ў дадзеным рэгіёне;
  • іншыя фактары.
Як атрымаць кансультацыю анлайн?
Напішыце мне ў мэсэнджэр (Viber, Telegram) ці праз адмысловую форму і коратка апішыце сутнасць вашага пытання. Пры першай жа магчымасці я звяжуся з вамі і пры неабходнасці задам удакладняючыя пытанні. Мы ўзгоднім кошт і час кансультацыі, і пасля аплаты я пракансультую вас зручным для вас спосабам: па тэлефоне, Viber, Telegram, Zoom, Jitsi і г.д.
Ці можна падрыхтаваць прававыя дакументы онлайн?
Так, падчас кансультацыі мы абмяркуем, якім чынам мы заключым дагавор, якія дакументы вам неабходна даслаць, і як я прышлю вам вашу іскавую заяву, скаргу або іншы дакумент.
Як аплаціць аказанне юрыдычнай дапамогі?
1) У касу юрыдычнай кансультацыі (г. Мінск, пр-т Пушкіна, 62)
2) Праз АРІП ва ўкладцы «Плацяжы»:
суды, юстыцыя, юрыдычныя паслугі;
адвакатура;
г.Мінск
Мінская гарадская калегія адвакатаў;
юрыдычная дапамога - табельны нумар адваката 972;
прозвішча, імя, імя па бацьку і адрас Кліента, нумар і дата заключэння дагавора (у графе «імя па бацьку»).

3) у безнаяўным парадку:
атрымальнік: Мінская гарадская калегія адвакатаў
220030, г. Мінск, вул. Захарава, 50б
р / с № BY32BLBB30150100429502001001, дырэкцыя ААТ «Белінвестбанк» па г. Мінску і Мінскай вобласці,
код BLBBBY2X
УНП 100429502
адвакат Т.В.Лишанкова
Мае кантакты


Проста напішыце або патэлефануеце мне
t.lishankova @gmail.com
+375 29 605 1102 (Viber, Telegram)

Адрас: 220073, г. Мінск, пр-т Пушкіна, 62

Час працы:
У буднія дні - 10.00-19.00
У выхадныя дні - па дамоўленасці з кліентам




Made on
Tilda